З 1 лютага павялічацца пенсіі

Лукашэнка 29 снежня падпісаў указ «Аб павышэнні пенсій». Дакументам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 лютага 2024 года.

29.12.2023 / 19:18

Пенсіі ў Беларусі вырастуць у сярэднім на 10%. На іх выплату ў лютым наступнага года будзе накіравана 1,8 млрд рублёў, з якіх 166 млн — дадатковыя выдаткі ў сувязі з павышэннем згодна з указам.

Акрамя таго, у 2024 годзе вырасце мінімальны парог страхавога стажу. Цяпер, каб атрымліваць працоўную пенсію, трэба будзе назапасіць не менш за 19 гадоў 6 месяцаў страхавога стажу.

Страхавы стаж — гэта час, калі вы працавалі і плацілі (самастойна або наймальнікам) унёскі ў ФСАН. Пры адсутнасці мінімальнага страхавога стажу выплачваецца сацыяльная пенсія. Яна значна меншая.

Акрамя таго, з 2024 года для разліку пенсіі будуць улічваць заробак за апошнія 30 гадоў працы (у 2023-м прымаліся пад увагу 29 гадоў). 

Чытайце таксама:

У законе падрабязна прапісалі гарантыі Лукашэнку на пенсіі. Ці значыць гэта, што ён сабраўся саступіць уладу?

Якая пенсія будзе ў Лукашэнкі пасля адыходу ад улады?

Беларусь абагнала Расію па ўзроўні сярэдняй пенсіі

Nashaniva.com