Мінабароны Расіі паведаміла пра знішчэнне 32 украінскіх дронаў над чатырма абласцямі

Паведамляецца, што ў ноч на 30 снежня расійскія сілы СПА знішчылі або перахапілі ўкраінскія беспілотнікі над тэрыторыямі Бранскай, Арлоўскай, Курскай і Маскоўскай абласцей.

30.12.2023 / 08:31

Фота: Sota

Так, губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што падчас атакі загінуў адзін чалавек, яшчэ чацвёра, уключаючы 10-гадовае дзіця, пацярпелі.

«Розныя разбурэнні зафіксаваныя ў 10 прыватных жылых домаўладаннях <…> Ёсць пашкоджанне сістэмы водазабеспячэння ў горадзе Белгарадзе. Аварыйныя брыгады на месцы», — піша РБК.

Мінабароны пазней паведаміла, што сродкі СПА знішчылі 13 рэактыўных снарадаў над Белгарадскай вобласцю. У «тэрарыстычнай атацы» Міністэрства абвінаваціла Кіеў.

Губернатар Аляксандр Багамаз таксама паведамляў пра атаку беспілотнікаў на Бранскую вобласць. Збітыя былі як мінімум шэсць з іх.

Нагадаем, што ўчора менавіта Украіна падвеглася самай масіраванай за апошнія месяцы атацы, у ходзе якой загінулі 18 чалавек.

Чытайце таксама:

Ноччу і раніцай адбываецца масіраваная атака на Украіну ракетамі і беспілотнікамі

У выніку начной атакі па Украіне загінула 18 чалавек

Вайсковы эксперт дае прагноз па сітуацыі на фронце ва Украіне на наступны год

Nashaniva.com