БАТЭ за два дні пакінулі восем футбалістаў

Экс-флагман беларускага футбола, які падарыў беларусам групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, масава пакідаюць гульцы.

30.12.2023 / 12:48

Фота: тг-канал «БАТЭ | На жоўта-сіняй хвалі»

28 снежня стала вядома, што клуб пакідаюць Андрэй Кудравец, Валерый Бачароў і Дзмітрый Анцілеўскі.

Учора стала вядома, што каманду пакідаюць Даніла Нячаеў, Сяргей Волкаў, Дзмітрый Падстрэлаў, Ілля Васілевіч і Дзяніс Лапцеў.

Нагадаем, што сёлета БАТЭ ўпершыню з 2005 года не заваяваў медалёў нацыянальнага чэмпіянату, фінішаваўшы пятым. А з 2006 па 2018 гады барысаўская каманда ўвогуле нязменна станавілася чэмпіёнам Беларусі па футболе.

Чытайце таксама:

У БАТЭ — найгоршыя вынікі за гісторыю. Топ-5 прычын правалу

Легенда футбола заявіў пра жаданне прыехаць у Беларусь, хаця пра яе амаль нічога не ведае

Футбольнай зборнай Беларусі дазволілі згуляць два матчы на сваім полі

Nashaniva.com