Прапагандыстка паразважала пра ChatGPT і расказала, якога беларускага дзеяча не зможа замяніць нейрасетка

Заявы некаторых лукашэнкаўцаў выглядаюць, як створаныя штучным інтэлектам. Настолькі складана паверыць у тое, што такую бязглуздзіцу можа прыдумаць і сказаць жывы чалавек. Але на думку Алены Радоўскай, ніякі штучны інтэлект не пераплюне Алега Гайдукевіча.

30.12.2023 / 22:08

Алена Радоўская, скрын з эфіру «Мінск-Навін»

У стрыме «Вечаровага палітычнага канала», які Радоўская вядзе са сваім мужам Кірылам Казаковым, прапагандыстка паразважала пра ChatGPT, які прабраўся ў шматлікія сферы.

«Заўсёды палохалі ўсіх рабочых, што прыйдзе час і іх заменяць робаты. Але ніхто не ведаў, што прыйдуць робаты і дадуць выспятка капірайтарам, СММ (менеджары сацыяльных сетак — НН) і журналістам», — кажа Радоўская.

Далей яна расказала, што ёй асабіста даслаў відэавіншаванне Алег Гайдукевіч. А калі яна папрасіла яго запісаць яшчэ адно для слухачоў і гледачоў яе праграмы, то яе ўразіла шчырасць дэпутата.

У выніку Радоўская прыйшла да высновы, што ChatGPT няздольны спаборнічаць з гэтай Гайдукевічавай шчырасцю.

«Штучны інтэлект Алега Сяргеевіча не дагоніць аніяк», — пагадзіўся з жонкай Казакоў.

Чытайце таксама:

«Нават мой палавы орган выйграе выбары». Гайдукевіч распавёў пра асаблівасці беларускай выбарчай сістэмы.

«Вось гэта самая галоўная праўда». Алег Гайдукевіч аказаўся «палітычным цнатліўцам»

«Павінны стаяць побач з Лукашэнкам». Гайдукевіч выказаўся пра ролю кішэнных партый

Nashaniva.com