Ціханоўская адказвае хейтарам, ацэньвае план Пракоп’ева і кажа, ці прабачыць Лукашэнку. Глядзіце ТОК

Гэты выпуск «Тока» з лідаркай дэмсілаў Святланай Ціханоўскай — рыса, якую мы падводзім перад новым 2024 годам.

31.12.2023 / 10:11

У ім адказы на пытанні нашых гледачоў і чытачоў «Нашай Нівы», людзей, якія застаюцца ў Беларусі, а таксама лукашэнкаўцаў і проста хейтараў. Як трапляюць людзі ў Кабінет, чаму не звальняе Франка Вячорку, ці жыве ў раскошы ды іншыя. У размове шмат асабістага: ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК, ці стамілася, ці прабачыць Лукашэнку, што сказала б тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх, ці жыццё — турма і ці мае сваю асабістую прастору свабоды.

У гутарцы — пасланне ўладам Літвы і новым уладам Польшчы, а таксама пра адносіны з расійскай апазіцыяй і сустрэчу з Байдэнам. І, вядома, — віншаванне беларусаў з Новым годам: тым, хто сустракае яго ў турме і на волі.

00:00 — вырвана з кантэксту

00:25 — як сустракае Новы год

02:13 — ці чытае «Советскую Белоруссию»

02:50 — ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК у 2020 годзе

04:19 — што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх

06:36 — пра жыццё ў раёне «Усход» у Мінску

07:26 — як спалучала выбарчую кампанію з выкладаннем у школе

10:23 — як перамагла свой галоўны страх

14:43 — што дзеці памятаюць пра Беларусь

17:33 — апошнія навіны пра Сяргея Ціханоўскага

18:58 — жыццё — турма?

24:11 — дзе прастора свабоды

25:16 — калі прачынаецца і колькі працуе

27:19 — адказы на пытанні гледачоў ТОКа і чытачоў «Нашай Нівы»

27:55 — чаму не звальняе Франка Вячорку

29:28 — Пракоп'еў — чалавек-свята

33:09 — ці варта прызнаць паразу дзеля вызвалення палітвязняў

34:30 — «Адпусці людзей, не будзь баязліўцам»

36:13 — пытанні ад людзей знутры Беларусі

38:02 — што падштурхоўвае Беларусь да Расіі

41:21 — калі сыдзе з палітыкі і чаму не сыходзіць

43:19 — як замарозка канфлікту ва Украіне паўплывае на Беларусь

44:34 — ці ўзнікла хімія з Зяленскім

48:47 — аб прызначэнні Генадзя Манько

51:14 — як ацэньвае працу Сахашчыка

52:17 — каго прызначыць на замену Азараву

53:17 — пра раскол у «Байполе»

54:52 — што новага адкрыла пра Латушку

56:33 — пра «план Пракоп'ева»

1:00:33 — пра спробы перацягнуць чыноўнікаў на свой бок

1:02:14 — з чаго могуць вырасці перамены

1:05:06 — чаго чакаць ад Лукашэнкі ў год якасці

1:07:04 — ці баіцца Лукашэнка Ціханоўскай

1:09:18 — чаму Лукашэнка ваюе з жанчынамі

1:11:01 — пра Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкала

1:13:04 — пытанні ад лукашэнкаўцаў: «Калі б прыйшла Ціханоўская, была б вайна»

1:14:35 — дзе браць рэсурсы, калі не ў Расіі

1:15:44 — што казаць тым, каму няважная дэмакратыя

1:16:49 — Ціханоўская адказала, ці жыве ў раскошы

1:19:48 — што парадавала ў 2023 годзе

1:23:08 — пра сустрэчу з Байдэнам у Вільні

1:26:35 — пасланне кіраўніцтву Літвы

1:30:00 — пасланне новаму ўраду Польшчы

1:33:47 — як змянілася пазіцыя па Расіі

1:35:10 — чаму ў Расіі няма сваёй Ціханоўскай

1:38:12 — што б сказала Аляксею і Юліі Навальным

1:39:36 — што рабіць беларусам на выбарах у 2024 годзе

1:41:24 — ці скончыцца мандат Ціханоўскай у 2025-м

1:46:53 — хто будзе новым прэзідэнтам Беларусі

1:48:38 — БЛІЦ: Качанава ці Галоўчанка, Філіпенка ці Горват, адна дзяржаўная мова ці дзве

1:52:08 — чалавек года

1:52:50 — што б сказала палітвязням

1:54:26 — што б сказала прыхільнікам Лукашэнкі

1:55:39 — ці прабачыць Лукашэнку

1:56:53 — зычэнні беларусам у новым годзе

Глядзіце таксама:

Цэслер — пра жыццё на Кіпры, культавых людзей, дух Мінска і антысемітызм. Глядзіце ТОК 

Камінг-аўт, Лукашэнка сэксіст, роля Абельскай і як вызваліць палітвязняў — новы «Ток» з Вольгай Гарбуновай

Мацвей Купрэйчык у новым выпуску ТОК: пра бардэлі, Чамаданаву, пляменніка Шуневіча і таемнага кадэбіста ў BYPOL

Nashaniva.com