У Верхнядзвінску павялічаць вытворчасць мацарэлы амаль удвая
На прадпрыемстве «Верхні Луг» у складзе Верхнядзвінскага масласырзавода ўсталёўваюць новую лінію па апрацоўцы малака і вытворчасці мацарэлы. Яе плануюць запусціць у студзені. Гэта дазволіць перапрацоўваць да 50 тон малака ў суткі і павялічыць выхад гатовай прадукцыі прадпрыемства амаль удвая, піша Sb.by.
02.01.2024 / 10:54
«Мы ў свой час адны з першых выйшлі на рынак Беларусі з вытворчасцю мяккіх сыроў па тыпу італьянскай «Паста Філата», — кажа дырэктар «Верхняга луга» Павел Пацалуёнак. — Сёння вырабляем у суткі каля 3,5 тоны гатовай прадукцыі ў асартыменце — паўцвёрдыя сыры, тварог, сыры мяккія і з сыроваткі. Мадэрнізацыя дазволіць закрываць не толькі попыт на ўнутраным рынку, але і пашырыць экспартныя перспектывы».
Дырэктар «Верхняга луга» Павел Пацалуёнак
Таксама Пацалуёнак анансаваў цікавую навінку — турэцкі белы сыр.
Чытайце таксама: