У Лідзе з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага знік герб паўстання Каліноўскага
Да каменя на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага ў Лідзе дайшла цэнзура. Як піша канал «Спадчына», хтосьці зацёр «Пагоню», польскага белага арла і анёла.
03.01.2024 / 08:46
Камень на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага. Фота: spadczyna / Telegram
Ксёндз Адам Фалькоўскі — удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў. 24 чэрвеня 1863 года царскія ўлады расстралялі яго ў ваколіцах Ліды за заклік да вернікаў далучыцца да барацьбы.
Месца яго пахавання людзі аблажылі камянямі, якія шмат разоў раскідвала паліцыя. У 1919 годзе тут быў пастаўлены крыж. Яго знішчылі ў 1940 годзе камуністы.
Крыжы, якія ў 1990-я ставіла грамадскасць горада на магіле ў Лідскім парку культуры і адпачынку, улады ўпарта зносілі. Урэшце ў 2010 годзе ўлады згадзіліся замяніць крыж на камень. Але праз 13 гадоў і тут адшукалася «крамола».
Чытайце таксама:
Вядомыя беларусы агучылі «Мужыцкую праўду» Каліноўскага
Што стала з расійскімі помнікамі, якія імперыя ставіла ў нацыянальных правінцыях