У Лідзе малады чалавек пашкодзіў аўтамабіль і сам выклікаў міліцыю

2024 год 23-гадовы мінчук сустрэў з крымінальнай справай.

03.01.2024 / 10:51

31 снежня малады чалавек прыехаў да сяброў у Ліду, каб сустрэць Новы год. Свята не абышлося без ужывання алкаголю, паведамляе абласная міліцыя.

Каля 7:00 гадзін хлопец накіраваўся ў горад. Шпацыруючы па вуліцы Гастэлы, ён заўважыў таксі. Ён паспрабаваў спыніць аўто, але, калі заўважыў, што кіроўца не спыняецца, ударыў нагой па дзвярах.

Пасля інцыдэнту сам патэлефанаваў у міліцыю з паведамленнем, што кіроўца таксі адмовіўся спыняцца.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». Сума шкоды складае 500 рублёў.

Чытайце таксама:

У Баранавічах вандалы знішчылі скульптуру аленя

Махляры прыдумалі новую форму падману. Яны нажываюцца на фанатах серыяла «Слова пацана»

Памятаеце добра апранутую дзяўчыну з айфонам, якая «страляла» па 20 рублёў? Яе затрымалі

Nashaniva.com