У пасёлку пад Варонежам у выніку расійскага бамбардавання пацярпелі 100 дамоў

У пасёлку Петрапаўлаўка Варонежскай вобласці пасля яго выпадковага бамбардавання расійскай арміяй пацярпелі больш за 100 дамоў, паведамляецца на сайце абласнога ўрада.

03.01.2024 / 18:19

Фота: govvrn.ru

Раней у тэлеграм-канале варонежскага губернатара гаварылася пра тое, што наноў давядзецца ўзводзіць 9 дамоў, без канкрэтыкі пра маштаб разбурэнняў.

Па словах кіраўніка адміністрацыі Астрагожскага раёна, дзе размешчаная Петрапаўлаўка, усяго ў пасёлку жывуць 579 чалавек у 303 дамах:

«Здарэнне закранула больш за 100 дамоў. Восем дамоў цалкам разбураныя, дзясяткі — пашкоджаныя. У разбураных будынках жылі 15 чалавек». 

Пра тое, што расійскі самалёт выпадкова разбамбіў сяло пад Варонежам, стала вядома 2 студзеня. 

Чытайце таксама:

Жыхарам Варонежа адключылі ацяпленне. А там маразы пад мінус 20°С

Ад расійскага боепрыпасу ў Варонежскай вобласці пацярпелі чатыры чалавекі

Расійскі самалёт выпадкова разбамбіў вёску пад Варонежам

Nashaniva.com