У Пінскім раёне патануў мужчына з канём
Паводле інфармацыі УСК па Брэсцкай вобласці, 3 студзеня каля 12-й гадзіны недалёка ад вёскі Ласіцк выпадковы прахожы пабачыў у меліярацыйным канале на паверхні вады цела мужчыны з канём і возам, піша BrestCity.
04.01.2024 / 16:58
Ратавальнікі дасталі цела на бераг. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.
Загінулым мужчынам аказаўся 60-гадовы жыхар вёскі Вешня. Папярэдне ўстаноўлена, што загінулы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
Чытайце таксама:
Віцебчука асудзілі за гібель дзвюх дзяўчынак на возеры
Пенсіянер патануў у меліярацыйным канале ў Драгічынскім раёне
З'явіўся вусцішны ролік пра небяспеку выхаду рыбакоў на лёд. У кадры — чорная смерць з ледасекам