Цікавая замена: у цэнтры Мінска на месцы, дзе быў раней Mcdonald's, адкрываецца KFC

Адбудзецца гэта ўжо сёння, 5 студзеня, а 13:00.

05.01.2024 / 09:05

Новы рэстаран KFC адкрыецца ў цэнтры Мінска, насупраць вакзала, па вуліцы Ленінградскай, 18.

Раней тут быў Mcdonald's, ён адкрыўся тут у ліку аднаго з першых у Мінску: 9 кастрычніка 1997 года. Таксама тут нейкі час быў офіс Радыё Свабода.

А з 28 лістапада 2002 года Mcdonald's закрылі з-за пачатку будаўніцтва факультэта міжнародных адносін БДУ, які ўзвялі проста над будынкам рэстарана.

Факультэт адкрыўся ў верасні 2012 года. Амаль у гэты ж самы час на рэстаране з'явілася шыльда Mcdonald's, а кампаніяй быў зацверджаны план правядзення рэканструкцыі ўстановы — усе думалі, што тут адкрыецца рэстаран, але ў выніку кампанія ад гэтай ідэі адмовілася. Замест гэтага яна вырашыла размясціць тут цэнтральны офіс і цэнтр прыёму на працу, піша Blizko.by.

20 студзеня 2016 года там адкрылася дзяржаўнае бістро беларускай кухні «Маэстра», якім кіравала тая ж кампанія, што і сеткай крам «Радзівілаўскі».

З нагоды адкрыцця KFC падрыхтаваў падарункі для пакупнікоў:

Пры амаль любой замове на касе (акрамя сурвэткі, бутэляванага напою ці соку) пакупнік атрымае 3 стрыпсы за 1 капейку.

А пры замове ад 12 рублёў на касе пакупнік атрымае капучына/латэ/амерыкана аб'ёмам 0,3 л таксама за 1 капейку.

Чытайце таксама:

«Макдональдс» запусціў наймілейшую рэкламу ў стылі Lo-Fi

Mak.bу перайшоў на новую ўпакоўку

«Седзячы ў парыжскіх кавярнях, я часта ўспамінаю мінскіх барыста». Беларусы расказалі, чым наша грамадскае харчаванне не падобнае да еўрапейскага

Nashaniva.com