Ратавальнікі паклікалі на дапамогу коцікаў, каб засцерагчы бестурботных рыбаловаў ВІДЭА

Беларускае Міністэрства надзвычайных сітуацый апошнім часам стала актыўна працаваць у тыктоку, і часам у яго атрымліваецца запускаць вірусныя відэа. Сярод іншага ратавальнікі выкарыстоўваюць агульныя мемныя трэнды, як, напрыклад, вобраз двух сумных коцікаў, якія сумным мяўканнем «размаўляюць» на розныя тэмы. 

06.01.2024 / 22:08

Тэмай роліка з коцікамі стала зімовая рыбалка. Адзін кот выступае ў ролі ратавальніка, а другі — у ролі бестурботнага рыбалова, які нягледзячы на відавочную небяспеку выйшаў на тонкі лёд.

@mchs112.by ☝️Соблюдайте правила безопасности! Не выходите на тонкий лёд! #мчс #мчсбеларуси #спасатели #спасателибеларуси #101 #112 #911 #mchs #mchsbelarus ♬ оригинальный звук - МЧС Республики Беларусь

Карыстальнікі тыктока ролік ацанілі, крыху больш чым за суткі ён набраў больш за 210 тысяч праглядаў і працягвае прыцягваць увагу. 

Чытайце таксама:

«Купляла Патрона, а выйшаў снарад». Дзяўчына купіла сабаку па аб'яве, але нешта пайшло не так

Хлопец зняў тыкток, як адрозніць беларуса. Гэтую рысу вы дакладна ведаеце

З Новым годам вас віншуюць тыкток «Нашай Нівы» і Маляваныч. Паслухайце яго абавязкова за святочным сталом

Nashaniva.com