У Грэцыі адкрываецца палац Аляксандра Македонскага. Яго рэстаўравалі 16 гадоў

У Грэцыі пасля рэстаўрацыі адкрываецца палац горада Эгі — адзін з самых важных помнікаў класічнай антычнасці, дзе быў каранаваны Аляксандр Македонскі. Палац, размешчаны недалёка ад паўночнага партовага горада Салонікі, быў пабудаваны больш за 2300 гадоў таму. Пазней ён быў разбураны рымлянамі, і яго разваліны знайшлі падчас раскопак, распачатых у XIX стагоддзі, піша ВВС.

07.01.2024 / 08:50

 У Грэцыі пасля рэстаўрацыі адкрываецца палац горада Эгі — адзін з самых важных помнікаў класічнай антычнасці, дзе быў каранаваны Аляксандр Македонскі. Фота: Giannis Papanikos / AP Photo

Частковая рэканструкцыя палаца, якая праводзілася пры садзейнічанні ЕС, каштавала больш як 20 мільёнаў еўра.

Прэмʼер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс, які прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця абʼекта ў пятніцу, назваў яго помнікам сусветнага значэння. «Значнасць такіх помнікаў становіцца здабыткам усяго свету», — сказаў ён. 

Сярод адрэстаўраваных частак палаца, які адкрыецца для наведвальнікаў у панядзелак, уражлівыя масіўныя каланады. 

Палац пабудаваў Філіп II, бацька Аляксандра Македонскага, які кіраваў магутным царствам Македонія. 

Антычны Эгі лічыцца першай сталіцай старажытнай Македоніі. Палац быў самым вялікім будынкам у Грэцыі класічнага перыяду — яго плошча складала 15 тысяч квадратных метраў. На яго тэрыторыі былі вялікія банкетныя залы, месцы для пакланення багам і ўнутраныя двары. 

Аляксандр быў там каранаваны, стаўшы царом Македоніі ў 336 г. да н.э. пасля забойства бацькі. Пазней ён заваяваў шырокія тэрыторыі Малой Азіі, Блізкага Усходу і Егіпта і дайшоў да Індыі. 

Палац, а таксама найбліжэйшыя грабніцы македонскіх цароў, зʼяўляюцца абʼектамі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Чытайце таксама:

«Гэты асфальт ляжыць дакладна на той дарозе, дзе 236 гадоў таму праехала Кацярына II». Вам самім не смешна?»

У Вільні паставяць помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл

Псіхушка, мураўёўкі, піраміда. У Беларусі з'явіліся новыя помнікі архітэктуры

Психушка, муравьевки, пирамида. В Беларуси появились новые памятники архитектуры

Nashaniva.com