У Варшаве ва ўласным пабе загінуў беларус

У Варшаве памёр 46-гадовы беларус Аляксандр Д., уладальнік паба. Няшчасны выпадак адбыўся ў пятніцу, 5 студзеня. Аляксандр спускаўся ў падвал і ўпаў на лесвіцы. Яго цела знайшоў кліент і выклікаў хуткую, піша se.pl.

08.01.2024 / 21:26

Як паведаміў выданню пракурор акруговай пракуратуры Варшавы Шымон Бана, цела загінулага накіравана на анатамаванне, пракуратура чакае перадачы матэрыялаў з паліцыі, каб пачаць расследаванне.

Вядома, што гаворка ідзе пра паб па адрасе вул. Вольска, 89. Па гэтым адрасе знаходзіцца паб Beczka Chmielu. Яго саўладальнікам пазначаны Аляксандр Дагіль, піша Reform.by. 

Чытайце таксама:

Памёр Яўген Гучок

Беларускі футбаліст памёр ва ўзросце 34 гадоў

Памёр Генадзь Буралкін

Nashaniva.com