Мінчуку, які зрабіў сэлфі з бел-чырвона-белым сцягам, далі два гады «хатняй хіміі»

Суд Ленінскага раёна Мінска 14 снежня асудзіў індывідуальнага прадпрымальніка Канстанціна Васіленку.

09.01.2024 / 12:10

Яго абвінавацілі яго ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года, паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Судовы працэс вяла суддзя Анжэла Касцюкевіч, піша «Вясна».

Па матэрыялах абвінавачання, Васіленка ў жніўні 2020 года, знаходзячыся на праспекце Пераможцаў, заўважыў натоўп грамадзян, у тым ліку з рознай атрыбутыкай пратэснага характару.

Сумесна з імі, а таксама разам са знаёмым ён прайшоў да праспекта Незалежнасці па тратуары.

У адным месцы выйшаў на праезную частку дарогі, каб зрабіць фота са сцягам бел-чырвона-белага колеру.

Менавіта гэтае фота і паслужыла падставай для ягонага затрымання і абвінавачання.

Чытайце таксама:

У Віцебску затрымалі Таццяну Севярынец

Жыхара Ліды аштрафавалі за бел-чырвона-белую налепку на дзвярах

Удзельнікаў гурта Nizkiz асудзілі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Nashaniva.com