Прэзідэнт Зурабішвілі: Заўсёды было адчуванне, што Расія — вораг Грузіі
«Але некаторыя гэта не ўсведамляюць і сёння», — мяркуе Саламэ Зурабішвілі.
09.01.2024 / 12:59
Саламэ Зурабішвілі, Фота: Irakli Gedenidze/Pool Photo via AP
Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла, што ў яе продкаў і ў яе самой заўсёды было адчуванне таго, што ў Грузіі на працягу стагоддзяў адзін вораг — Расія, але некаторыя гэтага не ўсведамляюць і сёння, піша «Грузія Анлайн».
«Магчыма, некаторыя не ўсведамляюць гэтага, некаторыя — не хочуць гэтага разумець, а некаторых гэта задавальняе. Але гэта факт, які і сам (вораг) не хавае. Ва ўсім прасочваецца гэты факт.
Магчыма, у нейкія перыяды пасля незалежнасці Грузіі хтосьці мог падумаць, што магло быць іншае стаўленне з боку Расіі.
Магчыма — я не ведаю — у Расіі хтосьці думае пра тое, што могуць быць іншыя адносіны з суседам. Але сёння гэтага няма, не існуе — няма ніводнага знака адтуль, які паказваў бы на тое, што ў Расіі ёсць свядомасць ці жаданне ўсталяваць раўнапраўныя адносіны са сваімі суседзямі», — адзначыла кіраўнік дзяржавы.
Чытайце таксама:
У Грузіі разгараецца скандал з-за іконы з выявай Сталіна
Яны вернуцца! Як выгнаннікі ўзначалілі палітыку посткамуністычнай Еўропы
У Абхазіі перадача дзяржаўнай дачы пад рэзідэнцыю Пуціну выклікала беспарадкі