Экс-кіраўніка МУС Польшчы затрымалі проста ў прэзідэнцкім палацы
Цікава, што незадоўга да гэтага затрымання сустракалася з прэзідэнтам Анджэем Дудам Святлана Ціханоўская.
10.01.2024 / 10:27
Марыюш Каміньскі ў Крынках на беларускай мяжы ў ліпені 2023 года. Фото: twitter.com/MSWiA_GOV_PL
У Польшчы паліцыя затрымала былога кіраўніка МУС Марыюша Каміньскага і яго намесніка Мацея Вонсіка ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве, куды іх запрасіў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда для ўдзелу ў цырымоніі прызначэння дарадцаў, піша «Настоящее время».
Каміньскі і Вонсік, як заявілі ў паліцыі, затрыманыя на падставе пастановы Варшаўскага абласнога суда, які ў снежні 2023 года прыгаварыў кожнага да двух гадоў пазбаўлення волі па справе аб перавышэнні паўнамоцтваў падчас кіраўніцтва Цэнтральным антыкарупцыйным бюро ў рамках так званага «зямельнага скандалу».
Пасля затрымання Каміньскага і Вонсіка каля 300 чалавек выйшлі на акцыю пратэсту да будынка прэзідэнцкага палаца, таксама прыхільнікі затрыманых збіраліся ля аддзела паліцыі, у які даставілі Каміньскага і Вонсіка.
Чытайце таксама:
Ціханоўская ў Варшаве сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы і кіраўніцтвам польскага парламента