У Гданьску беларус стрэліў украінскаму сябру ў патыліцу. Куля захрасла ў галаве, а хлопцы працягнулі піць
Польская паліцыя затрымала 23-гадовага грамадзяніна Беларусі, які падчас вечарынкі выпадкова стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў 28-гадовага сябра з Украіны.
10.01.2024 / 13:52
Затрыманы беларус. Фота: pomorska.policja.gov.pl
У нядзелю 7 студзеня дзяжурны доктар аднаго са шпіталяў Гданьска паведаміў паліцыі, што да іх звярнуўся грамадзянін Украіны з куляй у патыліцы. Праз гадзіну быў затрыманы 23-гадовы грамадзянін Беларусі, піша паліцыя Паморскага ваяводства.
Аказалася, што калі хлопцы пілі разам, беларус стаў паказваць сябру пісталет. Ён перазарадзіў яго і выпадкова стрэліў сябру ў галаву. Пасля гэтага мужчыны працягнулі распіваць спіртное, піша паліцыя.
Але на наступны дзень, калі пацярпеламу стала горш, беларускі сябар адвёз яго ў бальніцу хуткай дапамогі.
Беларуса затрымалі. Яму пагражае да 3 гадоў зняволення.
Чытайце таксама:
У Гданьску беларуску затрымалі за наркотыкі
У Гданьску прапаў 48-гадовы беларус
У Гдыні беларусы стралялі па машыне. Ім не спадабалася, што яна іх абагнала