Дзяржкаммаёмасць судзіцца з юрасобай былога «Макдональдса»
Вярхоўны суд разглядае касацыйную скаргу на пастанову Эканамічнага суда Мінска паводле пазову да юрыдычнай асобы былога беларускага адгалінавання сеткі «Макдональдса», піша «Спутнік».
10.01.2024 / 14:48
Восенню мінулага года Дзяржкаммаёмасць падала пазоў да «КСБ Вікторыі рэстараны». Менавіта гэтая кампанія кіравала ў Беларусі ўстановамі «Макдональдс».
Пазоў разглядаўся ў Эканамічным судзе Мінска.
Рашэнне па ім было прынята 10 кастрычніка 2023 года. У банку судовых рашэнняў ёсць толькі нумар гэтай справы, а тэкставы файл, дзе павінна быць рэзалютыўная частка (скарочаны варыянт рашэння), змяшчае толькі тры кропкі.
Як растлумачылі ў Эканамічным судзе Мінска, рашэнне не апублікавана, бо суд ішоў у закрытым рэжыме. Касацыя па справе таксама слухаецца ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме.
Раней паведамлялася, што ўладальнікам «КСБ Вікторыі» быў казахстанскі бізнесмен Кайрат Баранбаеў. Пасля таго, як праект сышоў з расійскага рынку, установы Баранбаева і іншыя кафэ гэтай міжнароднай сеткі ў Расіі быў прададзеныя прадпрымальніку Аляксандру Говару з Новакузнецка (Заходняя Сібір). Пасля гэтага ў Расіі былая сетка Mcdonald's пачала працаваць пад шыльдай «Вкусно — і точка».
Гэты брэнд паводле дамовы франшызы павінен быў перайсці і да былых «макаўскіх» устаноў у Беларусі, але ўгода не адбылася. Установы сталі працаваць пад уласным беларускім брэндам Mak.by.
Чытайце таксама:
Цікавая замена: у цэнтры Мінска на месцы, дзе быў раней Mcdonald's, адкрываецца KFC