Стала вядома, дзе ў Мінску адкрыецца крама брэнда «Лэтуаль»

Першы магазін парфумерыі расійскай сеткі «Лэтуаль» павінен адкрыцца ў гандлёвым цэнтры Minsk City Mall. Чуткі пра гэта з'явіліся яшчэ ў снежні, цяпер жа іх пацвердзіў «Анлайнер» са спасылкай на свае крыніцы.

10.01.2024 / 17:37

Фота ілюстрацыйнае

Дакладная дата адкрыцця крамы пакуль не называецца, на гарачай лініі «Лэтуаль» у Расіі і ў адміністрацыі Minsk City Mall сведчанні крыніцы «Анлайнера» і не пацвердзілі і не абвергнулі.

Яшчэ ў сакавіку 2023 года «Коммерсант» пісаў, што «Лэтуаль» разглядае магчымасць выхаду ў некалькі краін, у тым ліку ў Беларусь. Эксперты выдання звязвалі пашырэнне сеткі не толькі з нарошчваннем выручкі, але і з імкненнем сфарміраваць лагістычныя маршруты, якія дазволілі б увозіць у Расію прадукцыю замежных вытворцаў.

Галоўныя канкурэнты кампаніі ў Беларусі — «Залаты яблык» (працуе ў Беларусі з 2021 года) і «Кравт» (першая крама — 2003 год), беларуская сетка парфумерна-касметычных крам.

«Лэтуаль» — найбуйнейшая ў Расіі парфумерная рознічная сетка, заснаваная ў 1997 годзе. Цяпер пад кіраваннем кампаніі знаходзіцца каля 1 тыс. крам у 250 гарадах.

Чытайце таксама:

У Беларусь прыходзіць яшчэ адна расійская парфумерна-касметычная сетка крам

Дзяржманаполію на крамы Duty Free адменяць у Беларусі

Кампаніі з Беларусі і Расіі падаюць пазовы да «Вострава чысціні»

Nashaniva.com