«Калі шчыра, то не вельмі». Пуцінскі прэс-сакратар ацаніў расійскі цуд тэхнікі

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў апрабаваў на Чукотцы расійскі снегабалотаход «Хищник» і прызнаўся, што машына яго расчаравала і яе трэба дапрацоўваць, паведамляюць «РИА-Новости».

10.01.2024 / 18:53

Фота: тэлеграм-канал RIA_Kremlinpool

«Вы ведаеце, калі шчыра, то не вельмі. Я б да вытворцаў звярнуўся, ну, машыну трэба, вядома, даводзіць да ладу. Яны вырабляюць. Але вось наш кіроўца расказваў, што сам напільнікам яе ўдасканальваў, сам дакручваў і гэтак далей, руль працуе дрэнна, каробка дрэнная. Вельмі добра працуе рухавік, але высветлілася, што рухавік імпартны», — сказаў Пяскоў рэпарцёрам.

Паводле яго слоў, расійскія вытворцы пры адсутнасці заходняй канкурэнцыі «спрабуюць спачываць на лаўрах. Нічога іншага няма, таму ўсе ў іх купляюць».

«Была б канкурэнцыя большая, яны б варушыліся. А яны не варушацца. Таму я вось так вось абрынуўся з крытыкай», — сказаў пуцінскі прэс-сакратар. 

Снегабалотаходы «Хищник» вырабляюць у Табольскім раёне Цюменскай вобласці. Пяскоў ездзіў на ім на Чукотцы разам з Пуціным.

Чытайце таксама:

Пяскоў назваў фэйкам інфармацыю пра «сенсацыйную заяву» Пуціна

Бамбіць Варонеж. Адкуль гэты мем

«Яна заўсёды жыла там вельмі бедна». Расповед Пяскова пра цяжкі жыццёвы шлях дачкі насмяшыў СМІ і сацсеткі

Nashaniva.com