Украіна мае першыя доказы выкарыстання Расіяй ракет з КНДР

Генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін у эфіры выдання «Суспільне» пацвердзіў інфармацыю, што Расія ўжо нібыта выкарыстала на вайне супраць Украіны ракеты з Паўночнай Карэі.

11.01.2024 / 19:05

Абломкі адной з ракет, якія прыляцелі 2 студзеня ў Харкаў

«Што тычыцца Паўночнай Карэі, то днямі мы атрымалі першыя доказы выкарыстання арміяй РФ ракет, вырабленых у гэтай краіне. Вынікі папярэдняй навукова-тэхнічнай экспертызы пацвярджаюць, што выпушчаная 2 студзеня па цэнтральнай частцы Харкава ракета з'яўляецца ракетай малой далёкасці, якая распрацавана Паўночнай Карэяй», — сказаў генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін.

Косцін дадаў, што да такіх самых высноў прыйшлі таксама вайсковыя эксперты з міжведамаснай працоўнай групе пры офісе генпракурора.

Эксперты таксама былі на месцы абстрэлу і рабілі папярэдні агляд і аналіз частак ракеты. Цяпер працягваецца комплексная камісійная экспертыза, якая павінна канчаткова пацвердзіць гэты факт.

«Мы таксама працуем над выяўленнем іншых фрагментаў боепрыпасаў, выяўленых на месцах нядаўніх нападаў у Харкаўскай і Адэскай абласцях», — сказаў Андрэй Косцін.

Чытайце таксама:

У КНДР заявілі, што іх войска ўжо «зняло засцерагальнік»

Ракета, якой РФ ударыла па Харкаве, магла быць з КНДР

Расія, магчыма, ужо купляе балістычныя ракеты ў Паўночнай Карэі

Nashaniva.com