«Няма нічога больш істотнага за жыццё чалавека. І апраўдаць забойствы немагчыма». Ціханоўская выступіла з нагоды смерці Вадзіма Храсько 

Святлана Ціханоўская зрабіла адмысловую заяву пасля з'яўлення інфармацыі, што следам за Вітольдам Ашуркам, Мікалаем Клімовічам і Алесем Пушкіным рэжым закатаваў яшчэ аднаго палітвязня — Вадзіма Храсько.

13.01.2024 / 19:44

«Для злачынцаў, што зрабілі гэта, чалавечае жыццё не мае сапраўднай вартасці. Зняволеным наўмысна не аказваюць медычную дапамогу, не перадаюць лекаў. Іх проста кідаюць паміраць. А з-за рэжыму інкамунікада нават нельга дазнацца пра іх рэальны стан — некаторым ужо многія месяцы не дазваляюць сустрэцца з адвакатам, весці ліставанні.

Сістэма паслядоўна і наўмысна знішчае беларусаў. Мы зробім усё магчымае, каб прыцягнуць да адказнасці тых, хто мае дачыненне да гэтых злачынстваў. Няма нічога больш істотнага за жыццё чалавека. І апраўдаць забойствы немагчыма.

Я выказваю шчырыя спачуванні родным ды блізкім Вадзіма Храсько. І хачу нагадаць беларусам — няма розніцы, застаяцеся вы ў краіне, ці з'ехалі: дбайце пра тых, хто ў няволі. Пішыце лісты палітзняволеным, дапамагайце іх сем'ям, патрабуйце інфармацыю аб стане тых, хто знаходзіцца за кратамі.

Бо сёння задача кожнага з нас — рабіць усё магчымае, каб людзі больш не гінулі ў турмах», — заявіла Святлана Ціханоўская.

@nashaniva Яшчэ аднаго палітвязня замучылі ў турме #беларусь #палітвязні #палітвязнібеларусі #минск #вадзімхрасько #нашаніва #беларусьсейчас #беларускіцікток ♬ Very Sad - Enchan

Чытайце таксама:

У калоніі ад пнеўманіі памёр палітвязень Вадзім Храсько, асуджаны за данаты

Хто той суддзя, які асудзіў на зняволенне Вадзіма Храсько — палітвязня з цяжкай хваробай, якая стала смяротнай

Кіраўніца Еўрапарламента сустрэлася з Ціханоўскай і прадстаўнікамі палітвязняў

Nashaniva.com