Міністарка працы агучыла, якой будзе пенсія ў наступным месяцы
Паводле словаў Ірыны Касцевіч, у лютым 2024 года яна троху падрасце.
14.01.2024 / 22:51
Ірына Касцевіч на інтэрв'ю для тэлеканала «Беларусь 1». Фота: тэлеграм-канал Міністэрства працы
«Напярэдадні новага года кіраўнік дзяржавы прыняў указ, якім з 1 лютага прадугледжваецца рост пенсій на 10 працэнтаў. Такім чынам, у лютым, паводле экспертных ацэнак, мы чакаем сярэднюю пенсію ў Br811 — гэта плюс Br75 у сярэднім. Хачу звярнуць увагу — у сярэднім, таму што ў кожнага пенсіянера ў рублях рост будзе розным», — адзначыла міністарка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».