Урсула фон дэр Ляен з'яўляецца фаварыткай на другі тэрмін. У іншых кандыдатаў шанцаў няма
Летась нейкі час здавалася, што ў кандыдатуры Урсулы фон дэр Ляен на пасадзе прэзідэнта Еўракамісіі могуць узнікнуць праблемы.
15.01.2024 / 11:58
Урсула фон дэр Ляен і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве 4 лістапада 2023 года. Фота: твітар (Х) прэзідэнта Еўракамісіі
Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен застаецца фаварыткай на другі тэрмін на пасадзе, і ні адзін іншы кандыдат, як уяўляецца, пакуль не мае шанцаў замяніць яе. Пра гэта гаворыцца ў публікацыі выдання Politico, чые журналісты пагутарылі са шматлікімі крыніцамі ў Брусэлі, піша «Еўрапейская праўда».
Аднак летась фон дэр Ляен крытыкавалі за перавышэнне службовых інструкцый — за яе безумоўную салідарнасць з Ізраілем у барацьбе краіны супраць ХАМАС.
Дыпламаты таксама былі разгневаныя тым, што фон дэр Ляен праігнаравала сумесную заяву міністраў замежных спраў ЕС, якая прадстаўляла пазіцыю Еўрасаюза і заклікала Ізраіль да стрыманасці і павагі да міжнароднага права.