Прымаць душ трэба, седзячы на ўнітазе, а гінеколаг прапануе ўкалоць ботакс. Беларуску здзіўляе жыццё ў Паўднёвай Карэі

«У школе мяне называлі тупой, але гэта не перашкодзіла мне паступіць у найлепшую карэйскую ВНУ. Магчыма, мая гісторыя матывуе кагосьці». Беларуска Ксенія жыве ў Паўднёвай Карэі і расказвае цікавосткі пра жыццё на іншым канцы Зямлі ў сваім тыктоку.

20.01.2024 / 17:19

Фота з інстаграма ks_drk

Дзяўчына вядзе тыкток пад нікам se_na99 і вось чым там дзеліцца.

Матывацыяй для Ксеніі стала тое, што настаўніцы ў гімназіі насміхаліся з яе.

— Памятаю, як наша класная кіраўніца сабрала ў кабінеце дзяўчынак і зачыніла дзверы перада мной. Я засталася ў калідоры разам з яшчэ адным хлопчыкам і чула, што адбываецца ў класе. Настаўніца сказала, што тыя дзяўчынкі з'яўляюцца надзеяй нашай гімназіі, у іх ёсць светлая будучыня, а вось тыя дзеці на калідоры нібы такое слабае звяно, яны ў жыцці стануць дворнікамі і прыбіральшчыкамі — ад іх больш ніхто нічога не чакае,

— успамінала яна ў сацсетках.

@se_na99 Из двоечницы в студентку лучшего корейского вуза #корея #студент #жизньвкорее #учебавкорее #корейскийуниверситет #мотивация #университет #поступление #вуз #сеул #корейскиедорамы #дорамы #мечта ♬ оригинальный звук - Ksenyia | 세나

Дзяўчыне тады было вельмі крыўдна гэта чуць, і яна нават на нейкі час страціла матывацыю вучыцца. Але потым з'явілася жаданне даказаць усім, што яна можа дабіцца шмат чаго.

Паколькі дакладныя навукі даваліся Ксеніі цяжка, яна вырашыла засяродзіцца на вывучэнні моў. Спачатку была англійская — гэта мова не вельмі падабалася, але дзяўчына ўсё ж выйшла на ўзровень С1. А пазней яна стала глядзець карэйскія дорамы і вырашыла, што ў будучыні хоча вывучыць карэйскую мову. Карэйская культура ў той момант яшчэ не была вельмі папулярнай у Мінску, таму шмат хто не разумеў выбар Ксеніі. Але бацькі яе падтрымалі.

Пасля гімназіі дзяўчына паступіла на факультэт міжнародных адносін у БДУ. Ужо ў працэсе вучобы яна атрымала два гранты на навучанне ў Карэі. А пасля выпуску атрымала трэці грант — і адправілася ў краіну сваёй мары вучыцца ў Сеульскім нацыянальным універсітэце, а таксама выкладаць карэйскую мову.

@se_na99 5 вещей, которые меня шокировали в Корее #корея #жизньвкорее # #учебавкорее #сеул #корейскиедорамы #культура #культурныйшок #корейцы #топ5 ♬ vlog, chill out, calm daily life(1370843) - SUNNY HOOD STUDIO

Сярод рэчаў, якія шакавалі дзяўчыну ў Карэі, першым пунктам ідзе невыкананне правіл дарожнага руху. Тое, што ты ступіў на пешаходны пераход, яшчэ не гарантуе, што машыны спыніцца. Блогерка скардзіцца, што аднойчы ёй так ледзь не наехалі на нагу. 

Таксама блогерцы падаліся дзіўнымі некаторыя спалучэнні: напрыклад, карэйцы любяць есці сырную піцу з мёдам або салату з гародніны, якая запраўлена салодкім джэмам.

— Што мне вельмі не падабаецца ў карэйскіх кватэрах, дык гэта тое, што душ сумешчаны з туалетам. Для мяне да гэтага часу дзіка, што мыцца трэба, седзячы на ўнітазе. Гэта суперняёмка,

— дзялілася яна з падпісчыкамі.

Скрыншот відэа ў тыктоку @se_na99

Здзівіла беларуску і тое, што ў Сеуле, адным з самых сучасных гарадоў у свеце, да гэтага часу здаюць у арэнду кватэры ў паўпадвальных памяшканнях — там вельмі высокая вільготнасць і шмат цвілі, а ўлетку іх часта затапляе.

Але больш за ўсё блогерку ўразілі карэйскія стандарты прыгажосці. Пасля пераезду дзяўчына пачала думаць, што ў яе ёсць залысіны на галаве, а шчыкалаткі занадта шырокія — хоць да гэтага была цалкам задаволеная сваёй знешнасцю.

— Калі я прыйшла ўпершыню да карэйскага гінеколага і паглядзела пералік аперацый на інтымным месцы, я была проста ў шоку. Аказваецца, туды можна ставіць імпланты, адбельваць і калоць ботэкс.

Разважае ў тыктоку Ксенія і пра стэрэатып аб тым, што карэянак называюць меркантыльнымі. Яна згодна з гэтым сцвярджэннем, але лічыць, што такія паводзіны цалкам абгрунтаваныя — і на гэта ёсць тры прычыны.

@se_na99 Меркантильность и Корея #корея # #кореянки #жизньвкорее #девушки #отношения #корейцы #брак #бюждет #зарплата #меркантильная #дорамы #корейскиедорамы #кейпоп ♬ Vlog ・ Stylish city pop(1275391) - orino

Па-першае, жыццё ў Карэі вельмі дарагое. Глядзіце самі: мінімальная зарплата ў месяц складае прыкладна 2 тысячы даляраў, але пры гэтым прадукты харчавання, камунальныя паслугі і іншыя абавязковыя выдаткі даражэйшыя, чым у краінах СНД у 2-3 разы. А каб набыць трохпакаёвую кватэру ў Сеуле, трэба заплаціць прыкладна мільён даляраў. Таму карэйскія заробкі, хоць і ўражваюць беларусаў, у той рэальнасці выглядаюць не вельмі касмічнымі.

— Вядома, любая дзяўчына, якая думае пра сур'ёзныя адносіны, хоча мець гарантыю таго, што вы не будзеце жыць у паўпадвальным памяшканні і есці толькі рамэн.

Па-другое, блогерка адзначае, што ў Карэі даволі складана гадаваць дзяцей (асабліва ў фінансавым плане). Яна кажа, што бачыла статыстыку: у сярэднім сям'я да 18-годдзя дзіцяці траціць прыкладна 100 тысяч даляраў толькі на на яго дадатковую адукацыю (гурткі, секцыі, рэпетытараў і курсы). 

Можа, менавіта таму цяпер у Паўднёвай Карэі многія выбіраюць заводзіць сабак, а не нараджаць дзяцей.

— Калі я ўпершыню прыехала ў Карэю і ўбачыла жанчыну з вазочкам, то мімаволі саступіла ёй дарогу. Калі я павярнула галаву, то ўбачыла, што ў вазочку не дзіця, а маленькі сабака, захутаны ў пялёнкі. Нічога не маю супраць сабак — я сама іх люблю і з самага дзяцінства расла з сабакам. Але для мяне некаторыя рэчы падаюцца крыху дзіўнымі. У Карэі любоў да хатніх гадаванцаў даходзіць да таго, што людзі паводзяць сябе з сабакам, як з маленькім дзіцем. Напрыклад, катаюць у вазочку, водзяць у спецыяльны сабачы дзіцячы садок. Ёсць нават рэстараны для сабак — «амакасе», — дзе ім гатуюць спецыяльныя стравы.

@se_na99 Собаки вместо детей #корея #жизньвкорее #собаки #домашниеживотные #дети #ребенок #корейцы #корейскиедорамы # ♬ L'amore dice ciao (From "La matriarca - The Libertine") - Main Titles - Armando Trovajoli

Па-трэцяе, карэянкі выходзяць замуж ва ўзросце каля 30 гадоў. Да гэтага часу яны атрымліваюць адукацыю, будуюць кар'еру.

— Лагічна, што дзяўчына не захоча сустракацца з хлопцам, які менш стараўся і меншага дасягнуў, чым яна сама.

Тое, як моладзь у Паўднёвай Карэі будуе адносіны, таксама цікавая тэма.

— У карэйцаў ёсць адмысловы этап адносін — ссом — такія недаадносіны. Гэта ўжо не сяброўства, гэта перыяд, калі людзі паводзяць сябе як парачка, але афіцыйна яшчэ парачкай не з'яўляюцца. І самае цікавае, што лічыцца нармальным увесці такі сом з некалькімі людзьмі адначасова і выбіраць сабе найлепшы варыянт.

@se_na99 Отношения в Корее #корея #корейцы #отношения #корейскийпарень #жизньвкорее #дорамы #корейскиедорамы #кейпоп #кореянки # #любовь #брак #свадьба ♬ Clouds (Piano) - Tollan Kim

Да сэксу ў гэтай краіне ставяцца нашмат прасцей, чым на постсавецкай прасторы. Тут гэта як забаўка, спосаб пазбавіцца ад стрэсу ці этап пазнавання адно аднаго.

— Калі вы становіцеся афіцыйнай парачкай, то звычайна гэта ніхто не хавае. Рыхтуйцеся, што вы будзеце святкаваць кожную гадавіну (напрыклад, 100 дзён адносін), насіць парныя рэчы, выкладваць сумесныя фота і тэгаць адно аднаго ў сацыяльных сетках.

Фота з інстаграма ks_drk

Таксама ў гэтай краіне не прынята знаёміць з бацькамі свайго партнёра, калі вы не разглядаеце яго як патэнцыйнага мужа ці жонку.

Блогерка была здзіўлена, што даволі тыповай у Карэі з'яўляецца гісторыя, калі пара расстаецца праз 5-7 гадоў адносін па недарэчных для беларускі прычынах.

— Напрыклад, мой знаёмы расстаўся з дзяўчынай таму, што яна атрымала сталую працу, а ён не. Таму яна гатова да шлюбу, а ён не. Нягледзячы на тое, што яны кахалі адно аднаго, яны прынялі рашэнне разысціся.

Чытайце таксама:

«Пакаштаваў беларускі рамэн — макарона ў мачы». Японец у Мінску вядзе дзіўны тыкток

Звычка разувацца, традыцыя хадзіць у госці з ласункамі — што яшчэ здзіўляе дзяўчыну з Венесуэлы, якая жыве ў Беларусі?

Ірландзец тэсціруе беларускія сталоўкі. Вось якой з іх прапаноўвае даць мішленаўскую зорку 

Ганна Стафановіч