Выйшаў на волю Дзяніс Хазей. На момант арышту ён быў непаўналетнім
За кратамі ён прабыў амаль тры гады.
16.01.2024 / 14:27
Дзяніс Хазей да затрымання
30 снежня выйшаў на волю Дзяніс Хазей. Яго, як і Сяргея Гацкевіча, навучэнцаў каледжа ў Высокім, вызвалілі перад Новым годам.
Хазея і Гацкевіча змясцілі пад варту ў адзін дзень: 10 сакавіка 2021 года, на момант затрымання ім было па 17 гадоў. Хлопца пасля прыгаварылі да трох гадоў выхаваўчай калоніі, піша «Вясна».
Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 г. у Брэсце (ім інкрымінавалі масавыя беспарадкі).
З Дзянісам Хазеем звязаны рамантычны і сумны момант — разам з ім судзілі і яго дзяўчыну, 18-гадовую Віталію Бандарэнку. Калі на яе завялі справу, дзяўчына спачатку з’ехала за мяжу, але пасля вярнулася, каб пабачыцца з каханым. Яе затрымалі. У выніку, Віталію адправілі на 4 гады ў калонію.
Чытайце таксама:
Выйшаў на волю палітвязень Аляксандр Бабіч
Выйшаў на волю бабруйскі блогер Андрэй Бяляўскі. Яму павязалі іранічную стужку выпускніка