Тры візавыя цэнтры знізілі зборы для беларусаў
Некаторыя карэкціроўкі адбыліся яшчэ ў канцы 2023 года, але пра іх мала хто чуў, піша тэлеграм-канал «Собірай рюкзак».
17.01.2024 / 11:39
Ілюстрацыйнае фота: gopl.pl
Візавы цэнтр Венгрыі знізіў памер сэрвіснага збору да €18 (раней — €21)
Візавы цэнтр Літвы знізіў памер сэрвіснага збору з €19,9 да €15,9 (падаваць дакументы можа абмежаваная колькасць катэгорый заяўнікаў)
ВЦ Нарвегіі (яго аб'ядналі з лагістычным за дастаўку дакументаў у Лондан і назад): цяпер гэта €75 (замест €80).
Раней паведамлялася, што візавыя цэнтры Польшчы павысілі кошт некаторых дадатковых паслуг
Насамрэч павелічэнне кошту такіх паслуг, як sms-апавяшчэнне, кур'ерская дастаўка, фота, паслугі прэміум-залы, «прайм-тайм» і да г.д. закранула не толькі ВЦ Польшчы, а ў цэлым візавыя цэнтры некаторых краін, якія прадстаўляе кампанія VFS. Напрыклад, Венгрыі, Харватыі, Эстоніі.
З 3 студзеня 2024 года замест «Поні Экспрэс» дакументы на латвійскія візы прымае візавы цэнтр VFS у Мінску і Віцебску.
Падацца могуць заяўнікі па такіх мэтам, як наведванне блізкіх членаў сям'і — грамадзян Латвіі (у тым ліку па прычыне іх сур'ёзнай хваробы), неадкладнае лячэнне, пахаванне, вадзіцелі-міжнароднікі, атрыманне віз тыпу D па розных падставах.