Перачэпліванне фур з Еўрасаюза зрабілі платным

Урад вызначыў збор за ўезд і размяшчэнне на працягу першых сутак у спецыяльна ўстаноўленым месцы для перачэпкі аднаго грузавіка або цягача.

18.01.2024 / 12:44

Тарыф на паслугу на працягу першых сутак для аднаго транспартнага сродку будзе складаць тры базавыя велічыні. Сёння гэта 120 рублёў.

Як сказана ў пастанове мытнага камітэта, якая таксама апублікаваная сёння, Брэсцкую, Віцебскую і Гродзенскую рэгіянальныя мытні ўпаўнаважылі на рэгістрацыю разліку збору за гэтыя паслугі.

Сістэма пачне дзейнічаць з настунага панядзелка.

Nashaniva.com