«Слова пацана» на салігорскім ТБ. Вядучая правяла эфір у вобразе, які ацэняць фанаты нашумелага серыяла
Калі на працу нельга надзяваць трэнікі, але вельмі хочацца быць у трэндзе.
18.01.2024 / 18:27
Фота: скрын з эфіру Салігорскага тэлеканала
Кажуць, што беларускія рэгіянальныя тэлеканалы адсталі ад трэндаў, але вядучая і галоўная рэдактарка Салігорскага ТБ Зоя Міхнавец гатова паспрачацца з гэтым выказваннем. Нядаўна жанчына правяла эфір у пінжаку з лампасамі, якія нагадваюць палоскі на знакамітых трэніках ад Adidas.
Тым самым трапіла адразу ў дзве модныя тэндэнцыі: стылістыку папулярнага серыяла «Слова пацана» і «блоккор» — трэнд, мегапапулярны сярод заходніх зорак.
І, хоць выкананне аўтфіту відавочна пакідае жадаць лепшага, можна аддаць належнае смеласці вядучай, якая абрала такі пінжак у кадр.
Чытайце таксама: