Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open, проста не заўважыўшы ўкраінкі
Леся Цурэнка была разгромлена з лікам 0:6, 0:6.
19.01.2024 / 07:56
Арына Сабаленка. Фота: Asanka Brendon Ratnayake / AP
У 1/8 фіналу Арына згуляе з 448-й ракеткай Амандай Анісімавай (ЗША).
Заўтра ноччу па мінскім часе свой матч 1/16 фіналу правядзе Вікторыя Азаранка. Яна згуляе з Аленай Астапенка (Латвія).
Вікторыя Азаранка станавілася пераможцай прэстыжнага Australian Open у 2012 і 2013 гадах.
Арына Сабаленка выйграла турнір год таму, перамогшы ў фінале Алену Рыбакіну (Казахстан).