У адсутнасць Аляксандра Лукашэнкі найлепшым гульцом прызналі Мікалая
Дзяржаўныя медыі паведамілі, што Лукашэнка-старэйшы сёння не гуляў у хакей.
20.01.2024 / 15:15
«Перамога 8:4. Вось гэта хакей! Хуткасць, інтрыга, барацьба. Найлепшыя гульцы матча: каманда прэзідэнта — нумар 31 Мікалай Лукашэнка, каманда Магілёўскай вобласці — нумар 8 Сяргей Тарасенка. Гэта было вельмі цікава», — не хавае эмоцый «Звязда».
Лукашэнка-старэйшы сёння не браў удзел у матчы. Учора ён расказаў, што яму на нагу звалілася калода, калі ён сек дровы.
Перад гэтым ён у чатырох гульнях аматарскага турніру набраў сем балаў: адна закінутая шайба і шэсць галявых асістаў.
Інсцэніроўка «спартовых поспехаў» — важная частка піяр-вобразу Аляксандра Лукашэнкі, а яго калегі па хакейнай камандзе атрымліваюць самыя шчодрыя прывілеі ў бізнэсе.
Чытайце таксама:
Лукашэнка патлумачыў, чаму ледзь ходзіць. «Упала калодка, кілаграмаў 80, на ступню»