У Жодзіне дзверы аўтобуса заціснулі футра пенсіянеркі, яна загінула

Трагедыя адбылася днём 20 студзеня ў Жодзіне. 82-гадовая пенсіянерка выходзіла з гарадскога аўтобуса, а яе верхнюю вопратку заціснула дзвярыма.

20.01.2024 / 21:26

Жанчына паспрабавала выцягнуць фрагмент футра з дзвярэй і ўпала пад колы транспарту. Кіроўца ж, не заўважыўшы гэтага, паехаў. Ад атрыманых траўмаў 82-гадовая жанчына памерла ў машыне хуткай дапамогі.

У дачыненні да 61-гадовага кіроўцы аўтобуса Жодзінскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай кіраўніка транспартным сродкам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Мужчына мяняў на трасе кола аўтамабіля і трапіў пад грузавік

У Оршы сутыкнуліся BMW і маршрутка. Траўмы атрымалі шэсць чалавек

У Брэсце машына таксі вылецела ў канаву з вадой

Nashaniva.com