На вакзале ў Мінску прадаюць беларускія клубніцы. Колькі каштуюць?

Гэта клубніцы, вырашчаныя ў цяпліцах гаспадаркі «Дарорс».

21.01.2024 / 17:06

Фота: тэлеграм-канала «Мерзкий Кокобай»

Фота з вакзальнага кафэ «Новы век» апублікаваў блогер Какабай.

Цана клубніц за кілаграм — 24,99 рубля.

Для параўнання: у «Еўраопце» ўпакоўку беларускіх клубніц (250 грамаў) прадаюць за 13,99 рубля.

У беларускіх цяпліцах вырошчваюць таксама агуркі, памідоры.

Nashaniva.com