Пуцін заявіў, што гатовы наведаць Паўночную Карэю найбліжэйшым часам
Там ахвотна сустрэнуць «самага блізкага сябра карэйскага народа».
21.01.2024 / 17:34
Фота: Mikhail Klimentyev / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Пуцін падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў КНДР Цой Сон Хі выказаў глыбокую падзяку за тое, што кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын запрасіў яго здзейсніць візіт у Пхеньян і выказаў гатоўнасць наведаць КНДР найбліжэйшым часам. Пра гэта паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі.
«Урад КНДР цёпла павітае візіт прэзідэнта Пуціна ў нашу краіну і гатовы з усёй шчырасцю сустрэць самага блізкага сябра карэйскага народа», — гаворыцца ў паведамленні агенцтва.
У студзені прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў казаў, што візіт у Паўночную Карэю можа адбыцца ў агляднай будучыні.
Апошні раз Пуцін быў у Паўночнай Карэі ў 2000 годзе. Тады ён сустракаўся з Кім Чэн Ірам — бацькам цяперашняга лідара КНДР.
Сам Кім Чэн Ын наведваў Расію ў мінулым верасні.
Чытайце таксама:
Украіна мае першыя доказы выкарыстання Расіяй ракет з КНДР
Пяскоў: Пуцін можа наведаць КНДР у найбліжэйшы час
«Састарэлая тэхналогія». Кітай прызнаў неэфектыўнымі гіпергукавыя «цуда-ракеты» Пуціна