Новак Джокавіч зняў пародыю на Арыну Сабаленка
Першая ракетка свету серб Новак Джокавіч зняў на Australian Open 2024 пародыю на беларуску Арыну Сабаленку, якая перад тым паказала, як добра ўмее біцца нагамі, піша «Камсамольская праўда».
22.01.2024 / 17:09
Перад тым Сабаленка запісала відэа, у якім паставіла на галаву свайго трэнера нешта падобнае на валанчык і ўдарам нагі яго збіла.
Джокавіча гэта натхніла на ўласны падобны парадыйны кантэнт. У сваім роліку ён зрабіў выгляд, што таксама хоча збіць прадмет з галавы чалавека са сваёй каманды, але не можа гэта зрабіць. Нібыта ён вельмі стараецца, але ніяк не можа так высока закінуць нагу.
Сабаленка не толькі не пакрыўдзілася, але і пераставіла відэа Джокавіча ў свае сацсеткі.
Чытайце таксама:
Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open, проста не заўважыўшы ўкраінкі
Джокавіч першым у гісторыі пачаў 400-ы тыдзень на першым радку рэйтынга. Проста найлепшы