Памёр украінскі акцёр-комік Яўген Хаіт, удзельнік культавага «Джэнтльмен-шоу»
Акцёр, які праславіўся ўдзелам у культавым адэскім «Джэнтльмен-шоу», пражыў 62 гады. У яго спынілася сэрца.
23.01.2024 / 08:41
Сумную навіну паведаміў сябар артыста, фронтмен «Джэнтльмен-шоу» Алег Філімонаў у фэйсбуку.
«Сёння раніцай (у нядзелю) памёр наш сябар, пісьменнік-сатырык, драматург, паэт, блогер, прадзюсар, чалавек, з якім мы сябравалі і працавалі з 1986 года, Жэня Хаіт. Спынілася сэрца, хоць ён ніколі не скардзіўся. Пішу і не да канца разумею, што адбылося. Жэнька — разумны, вельмі пяшчотны і таленавіты чалавек. Выдатныя вершы, прыгожыя і глыбокія эсэ ў Instagram. Як жа ён любіў жыццё!», — напісаў ён.
Яўген Хаіт быў удзельнікам адной з найлепшых камандаў КВЗ 1980-х — каманды КВЗ Адэскага дзяржаўнага ўніверсітэта — «Адэскія джэнтльмены», якая выйграла турнір у 1987 годзе.
Затым каманда стварыла перадачу «Джэнтльмен-шоу», якая выходзіла на расійскіх цэнтральных каналах і, відаць, была трэцяй па папулярнасці пасля «Гарадка» Іллі Алейнікава і Юрыя Стаянава і «Масак-шоу».
Затым Хаіт быў сцэнарыстам праграмы «Голыя і смешныя».
Цырымонія развітання адбудзецца сёння ў Адэскай кінастудыі і працягнецца з 12 да 14 гадзін. Пахаваюць акцёра на Таіраўскіх могілках, піша korrespondent.net.
Чытайце таксама:
Памёр экс-кіраўнік кампартыі Савецкай Эстоніі. У 1988-м ён не пабаяўся выступіць за незалежнасць