Ізраіль прапануе тэрарыстам ХАМАС двухмесячнае спыненне агню ў сектары Газа — у абмен на ўсіх закладнікаў
Спачатку вызваляюцца хворыя закладнікі, а таксама мужчыны і жанчыны старэйшыя за 60 гадоў.
23.01.2024 / 14:13
Сваякі ізраільскіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў сектары Газа ХАМАС, бяруць удзел у акцыі пратэсту з патрабаваннем іх вызвалення ля будынка Кнесета ў Ерусаліме, у панядзелак 22 студзеня. Фота: Ohad Zwigenberg / AP
Амерыканскае выданне Axios паведамляе са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Ізраіля, што праз катарскіх і егіпецкіх пасярэднікаў ХАМАС была перададзена прапанова, якая ўключае ў сябе двухмесячную паўзу ў баявых дзеяннях у рамках шматэтапнага пагаднення, якое будзе ўключаць вызваленне ўсіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ў Газе, піша Bild.
Па даных крыніц выдання, Ізраіль прапанаваў наступныя крокі. Спачатку вызваляюцца хворыя закладнікі, а таксама мужчыны і жанчыны старэйшыя за 60 гадоў.
Пасля гэтага жанчыны-вайскоўкі, цывільныя мужчыны ва ўзросце да 60 гадоў, мужчыны-вайскоўцы, а таксама целы загінулых закладнікаў павінны быць вернутыя.
Адначасова са спыненнем агню павінны быць вызваленыя і палесцінскія зняволеныя.
Падчас тэрарыстычнага нападу на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 гады тэрарысты ХАМАС узялі ў закладнікі 250 чалавек.
Пасля таго як у лістападзе 2023 года каля 100 дзяцей, жанчын і мужчын былі вызваленыя, 132 чалавекі ўсё яшчэ знаходзяцца ў палоне ў тэрарыстаў. 28 з іх лічацца загінулымі.