Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал Australian Open

Сёння яна без асаблівых праблем перамагла чэшку Барбару Крэйчыкаву з лікам 6:2, 6:3.

23.01.2024 / 14:21

Арына Сабаленка. Фота: Andy Wong / AP

У паўфінале Арына ў чацвер згуляе з амерыканкай Како Гаўф.

Менавіта ёй Сабаленка прайграла ў фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў верасні.

Арына Сабаленка год таму выйграла Australian Open, перамогшы ў фінале Алену Рыбакіну (Казахстан).

Чытайце таксама:

Новак Джокавіч зняў пародыю на Арыну Сабаленка

Вікторыя Азаранка вылецела з Australian Open 

На Australian Open забаранілі чырвона-зялёны сцяг і расійскі

Nashaniva.com