На ўсходзе Украіны загінулі яшчэ двое беларускіх добраахвотнікаў

Ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінула як мінімум 38 беларускіх добраахвотнікаў.

24.01.2024 / 13:03

Пазіцыі пад Бахмутам. Ілюстрацыйнае фота: Alex Babenko / AP

У другой палове студзеня загінулі яшчэ два беларускія ваяры ва Украіне. Гэтую інфармацыю пацвердзілі Радыё Свабода з некалькіх крыніц.

З прычын бяспекі сваякоў, які знаходзяцца ў Беларусі, пакуль не называюцца ні пазыўныя, ні нават падраздзяленне, у якім яны служылі.

Ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінула як мінімум 38 беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся з расійскай агрэсіяй.

Nashaniva.com