Па вуліцах Гомеля больш за сотню чалавек прайшлі дэманстрацыяй. Хто такі смелы?

У сеціве з'явіліся свежыя фота і відэа з дэманстрацыі, якая шумна ідзе вуліцамі Гомеля. Пры цяперашнім узроўні страху гэта выглядае неверагодным, ды і раней было не так проста сабе ўявіць. Смеласць гэтых людзей, аднак, тлумачыцца проста — яны прыезджыя і недасведчаныя ў мясцовых рэаліях.

24.01.2024 / 18:27

Дэманстрацыю правялі фанаты гандбольнага клуба «Зеніт» з Санкт-Пецярбурга.

Учора «Зеніт» правёў выязны матч у рамках SEHA-Лігі з мясцовым клубам «Гомель», у якім перамог з лікам 36:28. 

Паводле інфармацыі фанацкіх суполак, у Гомель прыехалі з Санкт-Пецярбурга «два аўтобусы і 80 чалавек сваім ходам». Менавіта яны перад матчам і зладзілі шэсце. 

Як выглядае, гомельская міліцыя расійскім фанатам асабліва не перашкаджала, хоць пасля ў фанацкім канале з'явілася паведамленне:

«На выездзе ў Гомель некалькі хлопцаў трапілі па 100% фанацкай тэматыцы пад увагу органаў. Выхад з сітуацыі запатрабаваў немалых фінансавых выдаткаў».

Падрабязнасцяў адносна гэтага пакуль няма.

Чытайце таксама:

Смешны выпадак у Гомелі: са скульптуры Машы і мядзведзя знікла… Маша

У Гомелі прайшоў ператрус на кватэры палітэмігранта, затрымалі яго маці

Яшчэ адзін беларус склаў галаву за «рускі свет»

Nashaniva.com