Сілавікі затрымалі хлопца, які вярнуўся з Польшчы пасля сканчэння працоўнай візы

Сілавікі затрымалі беларуса, які вярнуўся дадому з Польшчы пасля таго, як у яго скончылася працоўная віза. Відэа з ім апублікаваў канал сілавікоў. 

25.01.2024 / 11:01

«Медыязона» знайшла старонкі затрыманага «УКантакце» і ў інстаграме, дзе ён падпісаны як Жэня Шум. Ён — саліст музычнага гурта «Минимум Дистанции».

На міліцэйскім відэа хлопец кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года. Пасля выбараў офіс, дзе працаваў хлопец, рэлакаваў яго ва Украіну. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ён зʼехаў у Польшчу, дзе прабыў да заканчэння працоўнай візы, якую нібыта адмовіліся працягнуць.

Чытайце таксама:

Затрымалі былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Ён правёў за кратамі ўжо больш за 10 гадоў

Падчас хапуну ў Брэсце затрымалі 70 чалавек. Сярод затрыманых — адныя жанчыны

Па справе INeedHelpBY затрымалі 143 чалавекі. Кіраўнік ініцыятывы кажа, што з іх боку ўцечак інфармацыі не было

Nashaniva.com