Як мінімум 159 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў — праваабаронцы
Пасля ператрусаў людзей забіралі на допыты, а потым адпускалі з падпіскай аб неразгалошванні. Але на волю выйшлі не ўсе.
25.01.2024 / 12:16
Супраць часткі з іх распачалі крымінальныя справы паводле арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Некаторых судзяць па адміністрацыйных справах, піша «Вясна».
Па папярэдняй інфармацыі, прычынай зацікаўленасці з боку КДБ стала дапамога сем'ям палітвязняў ад ініцыятывы «INeedHelpBY», якую днямі ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Для дапамогі ініцыятыва выкарыстоўвала папулярныя сэрвісы дастаўкі ад «Гіпа» і «Еўраопта». Праз іх можна анлайн замовіць дастаўку з крамы і аплаціць або на сайце, або пры атрыманні прадуктаў.
Чытайце таксама:
Падчас хапуну ў Брэсце затрымалі 70 чалавек. Сярод затрыманых — адныя жанчыны
Затрымалі былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Ён правёў за кратамі ўжо больш за 10 гадоў