Новы міністр здароўя Хаджаеў — патолагаанатам па першай спецыяльнасці
Тэлеграм-канал «Белыя халаты» расказаў пра старт кар'еры медыка-чыноўніка.
25.01.2024 / 15:38
«Аляксандр Хаджаеў пачынаў свой шлях не з псіхіятрыі. Першая яго спецыяльнасць — патолагаанатам, ім ён працаваў з 2004 па 2008 год. Потым у ім рэзка прачнулася любоў да псіхатэрапіі, і ён стаў аспірантам на кафедры псіхатэрапіі БелМАПА — медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукакацыі. Тэма дысертацыі была абраная вельмі дзіўная — псіхатэрапія цяжарных падчас родаў, якая была настолькі слабой, што нават пры заступніцтве ўплывовага таты яна была адхіленая, і абараніцца ўдалося толькі з другой спробы», — пішуць стваральнікі канала.
Чытайце таксама:
Што вядома пра новага міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева?
Якія даручэнні даў Лукашэнка новаму міністру аховы здароўя — гэта смешна