Польскія візы PBH, здаецца, усё. Візавыя цэнтры просяць забраць дакументы

Паводле інфармацыі ІТ-спецыялістаў, якую devby пацвердзілі ў пасольстве Польшчы ў Мінску, сёння ў Беларусі спынілі прыём дакументаў на візу PBH (Poland.Business Harbour).

26.01.2024 / 11:08

Ілюстрацыйнае фота: visavisa.by

Раніцай у чатах PBH з'явілася паведамленне ад аднаго з карыстальнікаў пра тое, што яго папрасілі забраць дакументы, якія ён падаў раніцай у ВЦ у Гомелі. У ВЦ спаслаліся на рашэнне польскіх дзяржорганаў, якое дзейнічае з 26 студзеня. Інфармацыю ІТ-спецыяліста пацвердзілі ў мінскім пасольстве.

Сапраўды, у пасольстве Польшчы ў Мінску пацвердзілі, што прыём дакументаў на PBH закрыты, і, імаверна, не будзе адноўлены — «праграма PBH закрыта». Парэкамендавалі падаваць дакументы на звычайную працоўную візу па запрашэнні.

Праграма Poland.Business Harbour дапамагае спецыялістам ІТ-сферы, стартапам, а таксама цэлым кампаніям пераехаць у Польшчу. Каардынатары праграмы — Міністэрства развіцця, Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю, GovTech Polska, Канцылярыя старшыні ўрада, Міністэрства замежных спраў, Польскае агенцтва развіцця прадпрымальніцтва і фонд Startup Hub Poland.

Праграма ўключае выдачу нацыянальнай візы D23, юрыдычную падтрымку пры пераездзе, дапамогу ў кантактах з органамі самакіравання, СЭЗ, інвестарамі, а таксама гранты.

Чытайце таксама:

Траціне беларусаў амерыканцы ў 2023 годзе адмовілі ў візах

Беларусам адмовілі ў ПМЖ у Польшчы з-за тыпу візы. Выглядае, што памылкова, але гэта вялікая праблема

«Для супрацоўніка дзяржаўнай установы гэта вялікі мінус». Як людзей прымушаюць адмаўляцца ад карты паляка

Nashaniva.com