У Віцебску прыпаркаваны аўтамабіль праваліўся пад зямлю
Адбылася аварыя на цеплатрасе.
26.01.2024 / 13:08
Сёння ноччу віцебскім ратавальнікам паступіла паведамленне аб аўтамабілі, які праваліўся ў падземны канал камунікацый.
Кіроўца прыпаркаваў сваё аўто над месцам, дзе праходзіць канал камунікацый цеплазабеспячэння.
Нечакана бетонная пліта перакрыцця цеплатрасы ўпала, з-за чаго прарвала трубу цеплавой сеткі, а легкавік праваліўся ў яму.
Работнікі МНС з дапамогай крана дасталі аўто. Ніхто не пацярпеў.
Чытайце таксама:
У Магілёве на пешаходным пераходзе насмерць збілі дзіця
Пешаход у Мінску хацеў абысці грузавік на пераходзе, але трапіў пад колы
Ля Гродна трактар вырашыў пачысціць пірс і праваліўся пад лёд