Ратавальнік са Светлагорска замяніў чырвона-зялёны сцяг на ўкраінскі. Яго адправілі ў калонію

Суд Светлагорскага раёна вынес вырак жыхару пасёлка Сасновы Бор Валерыю Самсоненку.

26.01.2024 / 16:20

41-гадовы Валерый Самсоненка прыгавораны да года калоніі па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

У ноч на 14 кастрычніка 2023 г. у цэнтры Сасновага Бора ён зняў з флагштока і выкінуў у сметніцу чырвона-зялёны сцяг, а на яго месца прымацаваў сцяг Украіны.

Валерыя неўзабаве вылічылі па камеры відэаназірання, усталяванай на будынку сельсавета.

Валерый Самсоненка раней працаваў у Светлагорскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, але звольніўся адтуль, паведамляе «Гомельская вясна».

Nashaniva.com