«Прэзерватыўная нацыя». Нямецкі вытворца кантрацэптываў заявіў аб рэкордзе продажаў
З аднаго боку, усё менш жанчын хочуць падвяргаць сябе гарманальнай тэрапіі, прымаючы таблеткі. З іншага боку, ёсць і другія фактары.
27.01.2024 / 13:14
Фота: Ritex / Bild
Роберт Рыхтэр — кіраўнік кампаніі Ritex па вытворчасці прэзерватываў — заявіў пра рост продажаў у 2023 годзе на 20% да 100 млн штук. Гэта рэкорд за ўсю гісторыю фірмы, заснаванай у 1948 годзе, піша Bild.
Упершыню з 2007 года прэзерватывы выкарыстоўваліся ў ФРГ часцей (53 працэнты), чым таблеткі (36 працэнтаў).
«Нас саміх крыху здзівіў такі рост», — кажа менеджар.
Прэзерватывы з гумы вынайшаў нямецкі прадпрымальнік Юліус Фром (1883 — 1945).
«Насамрэч, Нямеччына заўсёды была моцнай прэзерватыўнай нацыяй. Гэта дзякуючы Фрому, — кажа Рыхтэр. — У той час ён больш-менш развіў прамысловую вытворчасць прэзерватываў, прынамсі ў Еўропе».
Усё менш жанчын хочуць падвяргаць сябе гарманальнай тэрапіі, прымаючы таблеткі.
«Мы бачым гэта так: больш крытычны погляд на таблеткі сёння станоўча ўплывае на нашы продажы», — лічыць Рыхтэр.
Ritex наладзіла вытворчасць без шкодных выкідаў і падтрымлівае ініцыятывы па абароне клімату.
«Асабліва добра гэтая тэма ўспрымаецца ў Германіі і Заходняй Еўропе», — сказаў кіраўнік кампаніі.
Таксама пандэмія перапыніла ланцужкі паставак з Азіі, таму нямецкі вытворца змог павялічыць долю на рынку.
Чытайце таксама:
У ЗША стварылі мужчынскі супрацьзачаткавы сродак, які часова паралізуе сперматазоіды
Францыя зрабіла кантрацэптывы бясплатнымі для жанчын да 25 гадоў
«Зай, ну што тут саромецца, давай». Чытачка — пра свой досвед кантакту з беларускай гінекалогіяй