«Я проста ў ах*і». Беларус апублікаваў відэа дарог у Гомельскай вобласці. Асцярожна, шмат лаянкі!

Уражальнае відэа з трасы М10, апублікаванае ў тыктоку, сабрала больш за 300 тысяч праглядаў. Аўтар піша, што гэта ўезд у Калінкавіцкі раён з боку Гомеля.

28.01.2024 / 12:13

@xammozur M10 со вьезд в Калинковичский р-н со стороны Гомеля #дорога #м10 #ямы #мозырь #гомель ♬ оригинальный звук - Хамство на дорогах Мозыря

«Дарогі сышлі разам са снегам», «Дарог няма — падатак ёсць!», «Шынамантажнікі ў змове з дарожнікамі, а шынамантажнікі і сэрвіс бізнэс робяць», «Год якасці!» — жартуюць у каментарах.

Аднак не ўсе чытачы прыйшлі ў жах ад стану дарогі.

«Сёння ехаў ад Пінска да Лунінца — практычна ўся такая дарога! Асабліва пад Лунінцам».

«Ад Полацка да Віцебска, таксама такое».

«Людзі, якія думаюць што ў Гомельскай вобласці дарогі дрэнныя, не ездзілі ў Брэсцкай», — дадаюць каментатары.

У ліпені Лукашэнка загадаў у 2023 годзе прывесці ў парадак усе дарогі. 

Чытайце таксама:

«Мы ж не жывёлы». Пошук пратэрміноўкі ў гомельскай краме «Еўраопта» ўскалыхнуў тыкток

Што за мінскі бяздомны з трусікам стаў зоркай тыктоку? Аказваецца, гэта былы палітвязень

Гісторыя з 21-гадовым тыктокерам, які прамяняў Варшаву на Маскву, атрымала нечаканы працяг

Nashaniva.com