Каб укалоць Лукашэнку, Пуцін пацягнуў яго на хакейную арэну
Працягваецца чарговы візіт Лукашэнкі да Пуціна. Спачатку яны ўвялі ў эксплуатацыю новы зімовачны комплекс станцыі ў Антарктыдзе. Пасля паехалі ў адным аўто ў хакейны палац «СКА-Арэна».
28.01.2024 / 17:42
Яны агледзелі памяшканні арэны, лядовую пляцоўку, а таксама паразмаўлялі з хакеістамі піцерскага клуба СКА, сярод якіх ёсць і беларусы.
Гасцям падарылі джэрсі СКА: Пуціну з нумарам 11, Лукашэнку — з нумарам 01.
Можна меркаваць, што Пуцін пацягнуў Лукашэнку на хакейную арэну нездарма. Да ўводу ў эксплуатацыю «СКА-Арэны» найвялікшы хакейны палац Кантынентальнай хакейнай лігі быў у Мінску. Але цяпер піцерскі палац абагнаў «Мінск-Арэну».
Лукашэнку з Пуціным таксама запрасілі выйсці на лёд. Але згуляць у любімую гульню атрымаецца наўрад ці — бо Лукашэнка атрымаў траўму.